Пасля таго як старая дамба сапсавалася, мясцовыя ўлады вырашылі асушыць вадасховішча Мышанка, што знаходзіцца пад Бараваічамі, паведамляе Белсат.
З гэтай нагоды мясцовым дазволілі налавіць рыбы. Але неўзабаве рыбалка ператварылася ў масавае знішчэньне рыбы. Спалучэньне з ракой перакрылі мяхамі й каменнем, што не дало рыбе магчымасці выйсці са вадасховішча.
Па словах аднаго з жыхароў, на возеры каля 200 чалавек, большая частка з іх з баграмі й сеткамі. Біць рыбу можна ў неабмежаванай колькасьці. Міліцыя толькі назірае, каб рыбакі не біліся паміж сабой.
Паводле эколага Рыгора Фёдарава гэта мае быць непасрэдным парушэннем законаў:
"Закон аб жывёльным свеце абавязвае прымаць меры да таго, каб не разбураліся экасістэмы і каб не знішчалі жывёлаў, у тым ліку рыбаў".