20.11.2014 / 11:11

У час чарговага рэйду па месцах культурна-масавага адпачынку ля парка Мазурына эколагі выявілі шэраг несанкцыянаваных звалак.

Крыніцамі звалак на прыпынках з'яўляюцца дачнікі, што вычышчаюць участкі ад бытавога смецця на зіму, таксама гараджане, што едучы міма, піша сайт "Віцьбічы".

Не было вывезена смецце і з кантэйнераў на могілках у Мазурына, адзін з якіх належыць спецкамбінату, а другі - спецаўтабазе. Ля садовага таварыства "Бібіраўка" таксама кантэйнерная пляцоўка была перапоўнена бытавым смеццем і іншым шлакам.

Галоўны эколаг звязаўся з адміністрацыяй Кастрычніцкага раёну, каб агаварыць месцы знаходжання несанкцыянаваных звалак, пасля чаго адміністрацыя ў сваю чаргу павінна даручыць камунальным службам вывезці смецце на палігон.

У цэлым за бягучы год эколагамі было праведзена 7250 абследаванняў гарадскіх тэрыторый і гаспадарчых суб'ектаў, 1074 км прыдарожных палос аўтатрас, 156 тэрыторый водных аб'ектаў, 106 могілак і 913 садовых таварыстваў і гаражных каператываў. Выяўлена 405 несанкцыянаваных звалак, што былі ўжо ліквідаваны.

 

Автор:
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость