20.11.2020 / 13:11

Тэлеграм-канал «спісы затрыманых» паведаміў аб запуску сайта, які дазволіць знайсці блізкіх, затрыманых за ўдзел у мірных акцыях пратэсту.

Сайт размешчаны па адрасе spiski.live, дастаткова ўвесці прозвішча чалавека ў радок, каб сістэма паказала імя, дату затрымання і інфармацыю аб яго цяперашнім месцазнаходжанні.

На дадзены момант падключаныя да сайта спісы толькі за лістапад. Крыху пазней дадасца верасень і кастрычнік.

Сайт знаходзіцца ў працэсе ўдасканалення.

Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость