Каб зменшыць "вугляродны след" для будаўніцтва былі выкарыстаны мясцовыя матэрыялы, паведамляе сайт Recycle. У якасці цеплаізаляцыі былі выкарыстаны тонкія панэлі з вакуумам унурты, для забеспячэння офіса вадой выкарыстоўваецца сістэма збору дажджавых ападкаў, а на даху будынка ўсталяваны сонечныя панэлі.
Акрамя гэтага, у самім офісе дзейнічае сістэма кантролю забруджвання паветра, які ачышчаецца дзякуючы аранжарэі і сістэме фільтрацыі.
Адходы жыццядзейнасці таксама ўзяты пад асобы экалагічны кантроль, усе яны змяшчаюцца ў спецыяльны кантэйнер, награюцца і прэсуюцца.
Такім чынам памяшканне офіса цалкам адпавядае сертыфікацыі Living Building Challenge, якая характарызуе аб'ект ад размяшчэння і спажывання рэсурсаў да эмацыйнага фону і кошту.