«Найбольш хвалюе аднаўленне сельскагаспадарчых працаў на гэтых тэрыторыях. Каб вырасціць «умоўна чыстую прадукцыю» на такіх землях,трэба ўкласці нашмат болей сродкаў, чым вырасціць чыстую прадукцыю ў чыстых раёнах Беларусі, якіх, на самой справе, дастаткова».
«Выключэнне шэрагу населеных пунктаў з зоны радыёктыўнага забруджання я лічу заўчасным».
«Страта забруджанымі землямі статусу «забруджаных» наймацней ударыць па маладых сем’ях: чарнобыльскія ільготы, што не былі скасаваныя, – звязаныя перадусім з падтрымкай цяжарных жанчынаў, дзяцей. Дзеці з такіх раёнаў страцяць, напрыклад, бесплатныя сняданкі ў школе і магчымасць раз на год бесплатна аздаравіцца ў санаторыях».
«Хуткасць распаду радыянуклідаў не залежыць ад ураду».