21.01.2019 / 15:01

Вяскоўцы ваююць за свабоднае наведванне лесe і возера Выганашчы ў Івацэвіцкім раёне. Цяпер доступ да народных багаццяў перакрыты шлагбаумам. Плата за гадзіну – 20 капеек з чалавека і 50 капеек за аўтамабільную стаянку.

Калі экскурсія з удзелам экскурсавода, то плата за гадзіну вырастае. Рыбная лоўля, зразумела, аплачваецца, і значна даражэй. А калі на сваёй лодцы, то будзе яшчэ даражэй. Але людзі хочуць хадзіць па грыбы і ягады, купацца ў возеры бясплатна, улічваючы, што лясныя і водныя багацці агульнанародныя.

Таму вяскоўцы накіравалі зварот у Адміністрацыю прэзідэнта, пад якім падпісалася 70 чалавек. Кажа шматдзетны бацька з Целяхан Аляксандр Іваноў:

Падрыхтаваны калектыўны зварот, да якога далучаны ўсе дакументы, звароты ў МУС і пракуратуру, адказ Белавежскай пушчы.

Вельмі хацелася б, каб стаўленне да людзей было чалавечым, законным, каб не парушаліся нашы правы. Будзем спадзявацца, што будзе нейкая рэакцыя. Мы чакаем, што пройдзе сход і нам, мясцовым жыхарам, дадуць адказ.

Паводле Аляксандра Іванова, нават такая невялікая аплата за лес і возера б’е па кішэні вяскоўцаў. Напрыклад, інтэрнацкія дзеці, якія ехалі з выхавацелем на возера, былі развернуты ля шлагбаума з-за немагчымасці заплаціць.

 

Источник:
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость