Як паведамляў раней Зялёны партал, сілавікі прыйшлі да сваякоў экалагічнай актывісткі Паліны Бурко раніцай 18 лютага.
Людзі ў чорным і са зброяй паставілі маці і бабулю актывісткі тварам да сценкі, правялі вобшук і забралі на допыт у КДБ Алену Бурко.
З допыту Алена Бурко дамоў так і не павярнулася. Працяглы час сваякам не было вядома, дзе яна знаходзіцца. Знайшлася жанчына на Акрэсціна.
Сёння, 18 лютага, над Аленаю Бурко адбыўся суд па адміністратыўнай справе. Жанчыну асудзілі на 12 содняў арышту.