21.03.2016 / 09:03

Правесці разам «Гадзіну Зямлі» ў Дзіцячую экастудыю прыйшло 25 дзяцей разам з бацькамі. Маленькія гарадзенцы разважалі на тэму, што яны лічаць галоўным для выжывання чалавека, рабілі экалагічны кантэйнер для батарэек, гулялі ў экагульню, рабілі экаліхтарыкі і глядзелі тэатр ценяў. Экалагічны вечар для дзяцей арганізавалі Дзіцячая экастудыя, творчы праект «АнТрисоль» і грамадская кампанія «Чысты лес для Вішнеўца» пры падтрымцы Цэнтра экалагічных рашэнняў.

Што дзеці лічаць галоўным для выжывання? 

Кіраўніца Дзіцячай экастудыі Рымма Ушкевіч
Кіраўніца Дзіцячай экастудыі Рымма Ушкевіч

Са старых часопісаў дзеці выразаюць упрыгожванні для будучага дызайнерскага кантэйнера для батарэек.

Самы час парухацца падчас экагульні.

Да «Гадзіны Зямлі» дзеці майстравалі экалагічныя ліхтарыкі.

Адзін з самых прыгожых і таямнічых элементаў праграмы - тэатр ценяў. Спектакль быў паказаны па апавяданні Генадзя Цыферава «Як стаць прыгожым дрэвам».

Напрыканцы дзеці далі абяцанні, што будуць рабіць у гэтым годзе для планеты: сартыраваць смецце, выкідаць батарэйкі асобна, не пакідаць смецце ў лесе, хадзіць у краму з экаторбай, збіраць макулатуру, берагчы святло і ваду.

Автор:
Фотограф:
Ян Лялевіч
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость