21.03.2018 / 16:03

Па ініцыятыве першага сталічнага кафэ веганскага фастфуда MonkeyFood разам з Surf Coffee x Underground і Good Sign Tattoo прайшоў Міжнародны дзень без мяса.

У цёплай атмасферы сярод завешаных эскізамі татуіровак сцен тату-салона Good Sign Tattoo 20 сакавіка ўдзельнікі мерапрыемства дружна ўпляталі за абедзьве шчакі веганскія бургеры і ролы з фалафелем. Аднак людзі прыйшлі сюды не толькі перахапіць безмяснога фастфуду. Асноўнай нагодай стаў тэматычны івэнт — Міжнародны дзень без мяса, які ўпершыню праводзіўся ў Беларусі.

Яшчэ з лістапада мінулага года кафэ MonkeyFood запусціў чэлендж #деньбезмяса, які падтрымалі ўсе буйныя вегетарыянска-веганскія ўстановы, прапануючы яго ўдзельнікам прыстойныя зніжкі на паслугі ці стравы.

Дзень без мяса адзначаецца ў шэрагу краін свету з 1985 года. Гэта адна са спроб звярнуць увагу на глабальную праблему інтэнсіўнай жывёлагадоўлі, якая мае катастрафічныя наступствы для наваколля праз выкарыстанне і забруджванне рэсурсаў планеты.

І ў той жа час міліярды людзей не маюць магчымасці нармальна харчавацца і не маюць доступу да чыстай пітной вады.

З гэтай нагоды мноства кафэ і крамаў па ўсім свеце адмаўляюцца ў гэты дзень ад продажу мясных прадуктаў сваім наведвальнікам.

Автор:
Фотограф:
Хрысціна Чарняўская
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость