Удзельнікі майстар-класу, які прайшоў у Цэнтры беларускай супольнасці і культуры, разам з экаактывістамі стварыць сваімі рукамі так званыя «бомбачкі» або шарыкі з зямлі, гліны ды насення палявых кветак, якія зазвычай закідваюць напустыры, каб пасля дажджу яны прараслі.
Партызанскае садаводства ўзнікла як форма пратэсту і спосаб вяртання сабе права ўплываць на аблічча гарадоў і зямлі. Гэтае жаданне вядома ўсім беларусам і беларускам, правы (і ў тым ліку экаправы) каторых спрабуюць выдраць з коранем.
Мерапрыемства было арганізавана ў межах Чарнобыльскага тыдня, які ладзіць прызнаная ў Беларусі эстрымісцкай экагалічная арганізацыя “Экадом”.
“Пасля выбуху на ЧАЭС мы ўжо бачылі масавую вымушаную міграцыю людзей з роднай зямлі, з забруджаных тэрыторый, небяспечных па сённяшні дзень”, - параўноўвае сённяшнія ўцёкі актыўных беларусаў з Радзімы “Экадом”.