- Але гэта не перашкодзіла ўдзельнікам штотыднёвага сходу прайсціся па вуліцах горада, – распавёў праваабаронца Раман Кісляк: – АМАП і міліцыя ачапілі плошчу Леніна, сходы на плошчу былі ачэпленыя. Людзей-мінакоў на плошчу прапускалі, але праціўнікаў акумулятарнага завода не пускалі.
Людзі сабраліся на дзвюх пляцоўках – на плошчы Леніна ля помніка Леніну, там была невялікая група. Самая вялікая была на рагу вуліц Пушкінская і Карла Маркса.
Па непацверджанай інфармацыі, частка ўдзельнікаў пратэстаў запрошаная на заўтра, 22 чэрвеня, на сустрэчу з кіраўніком краіны.