Яшчэ ў 19 раёнах уведзеныя абмежаванні. Гаворка ідзе аб Астравецкім, Смаргонскім, Воранаўскім, Іўеўскім, Навагрудскім, Лідскім, Дзятлаўскім, Шчучынскім, Гродзенскім, Мастоўскім, Слонімскім, Зэльвенскім, Ваўкавыскім, Свіслацкім, Бераставіцкім, Кастрычніцкім, Рэчыцкім, Буда-Кашалёўскім і Салігорскім раёнах.
У выпадку з абмежаваннем ў лес выходзіць можна, але ад развядзення вогнішчаў прыйдзецца устрымацца.
На сайце Мінлясгаса можна паглядзець мапу з актуальнай інфармацыяй пра абмежаванні і забароны на наведванне лясоў.
Зялёны партал нагадвае: на гэтым тыдні ў Беларусі будзе горача - удзень да +34C. Гідрамет абвесціў аранжавы ўзровень небяспекі.