Тут можна пабачыць гатэль для насякомых і амфібій, лятучыя будкі для сабак, турэцкі тандыр, традыцыйнае пераноснае жыллё качавых індзейцаў тыпі і шмат іншых цікавостак. Усё гэта робіцца рукамі гаспадароў, валанцёраў і турыстаў, якія наведваюць сядзібу, пішуць westki.info.
Галоўным жа крэатыўшчыкам з’яўляецца гаспадар сядзібы Раман Мельнічэнка. Раней ён меў добрую працу ў Маскве, але па волі лёсу яму прыйшлося змяніць жыццё ў мегаполісе на вёску Маргі ў Глыбоцкім раёне і арганізаваць там аграсядзібу.
На аграсядзібе «Утрына» робяць натуральныя экалагічна чыстыя прадукты паводле старажытных народных рэцэптаў з доляй інавацый. У тым ліку віно, мядовыя прысмакі і касметыку з траваў, якая мае вялікі попыт у Маскве.