Дзеці самых розных узростаў старанна выфарбоўвалі ў яркія колеры картонныя дрэвы, сцены і дзверы замкаў, гарбузы ды кветкі. Пэндзлікаў, фарбаў і натхнення хапіла на ўсіх.
Дарослыя таксама выпусцілі на волю сваіх унутраных дзяцей і з задавальненнем размалёўвалі ўсё навокал. Акцыя стала афіцыйным пачаткам працы гарадзенскай дзіцячай экастудыі.
Глядзіце вялікі фотарэпартаж Вольгі Корсун.
Арганізавалі мерапрыемства актывісты “ВелаГродна" і мінскай установы "Цэнтр экалагічных рашэнняў" пры падтрымцы таварыства "Зялёная сетка".