21.11.2017 / 14:11

Учора, 20 лістапада, у Мінску заўважылі даўгахвостую кугаўку, пра што паведамілі ў сацыяльных сетках супрацоўнікі грамадскай арганізацыі ''Ахова птушак Бацькаўшчыны''.

На адрас арганізацыі жыхары аднаго з мінскіх двароў даслалі фотаздымкі, але вельмі слабой якасці. Таму адразу было складана вызначыць канкрэтны від савы.

''Па фотаздымку спачатку падалося, што гэта махнаногі сыч. Але калі арнітолагі з Нацыянальнай акадэміі навук даслалі добрыя здымкі з месца, то апынулася, што гэта даўгахвостая кугаўка'', – распавядае Зялёнаму парталу Аляксандр Вінчэўскі, дырэктар грамадскай арганізацыі ''Ахова птушак Бацькаўшчыны''.

Махнаногі сыч
Махнаногі сыч

Напачатку палічылі, што гэта першая фіксацыя чырвонакніжнага віда ў Міску. Пазней высветлілася, што пяць год таму птушку ўжо заўважалі ў межах сталіцы. Па словах Аляксандра, мінулай зімой від адзначыўся ў Полацку. Аднак для палачан убачыць даўгахвостую кугаўку больш верагодна, бо вакол горада гэтыя птушкі гняздуюцца і ў цэлым для Віцебшчыны з'яўляюцца звычайным відам.

''Вакол жа Мінска месцаў гнездавання даўгахвостаў кугаўкі няма. Найбліжэйшае, што вядома арнітолагам, – Бярэзенскі запаведнік'', – удакладніў дырэктар АПБ.

Від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі з 1981 года. Асноўнымі фактарамі пагрозы для яго з'яўляюцца: недахоп у гнездавых сховішчах, якім птушкі найбольш аддаюць перавагу – пустоты і дуплы буйных памераў.

Таму не дзіўна, што сярод рэкамендацый для захавання даўгахвостай кугаўкі ў Чырвонай кнізе зазначана, у якасці дадатковай меры правядзенне работ па вырабу і размяшчэнню штучныхі гнёздаў у выглядзе скрыняў у амалоджаных лясах.

kutiza.blogspot.com.by
kutiza.blogspot.com.by

Яшчэ адзін фактар – натуральныя ворагі даўгахвостай кугаўкі – драпежнікі лясная куніца і ястраб-цецяроўнік. Акрамя таго палююць на птушку і браканьеры, становіцца яна ахвярай таксідэрмістаў.

У сувязі з гэтым спецыялісты бачаць неабходнасць работы з паляўнічымі і работнікамі лясной гаспадаркі па прапагандзе аховы віда. А таксама щсталяваць больш пільны кантроль таксідэрмісцскіх майстэрань, асабліва прыватных.

Автор:
Фотограф:
Зялёны партал, facebook, М.Каласкоў
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость