Гэтым годам валанцёры праекту планавалі распачаць прыём кажаноў са снежня, але надвор’е ўнесла ў планы ратаўнікоў свае карэктывы.
Звычайна сезон зімовага сну ў кажаноў пачынаецца з надыходам маразоў. Засынаючы, яны зніжаюць тэмпературу да тэмпературы навакольнага асяроддзя.
“Кажаны вісць на сцяне ці сядзяць, забіўшыся ў шчыліну. У Беларусі яны не спяць у дуплах, бо яны прамярзаюць узімку да тэмпературы навакольнага асяроддзя. Таму калі прыйдуць маразы да -20С, то яны гінуць. І кажаны выбіраюць больш стабільныя месцы – штучныя падзямеллі: падвалы, шчыліны, – распавядае навукоўца Аляксей Шпак. – Ім падабаюцца месцы, дзе няма чалавека, але ў нас няма натуральных падзямелляў, гор і пячор. Таму ў нас кажаны вымушаныя зімаваць у так званых антрапагенных сховішчах. Не тое каб яны жылі ў сімбіёзе з чалавекам, але чалавек стварае для іх сховішча.
Узімку яны часта трапляюць у вельмі небяспечныя сітуацыі: пачынаюць зімаваць побач з чалавекам і не знаходзяць для гэтага месца. Шмат кажаноў знаходзць месца у пад’ездах, на вуліцы, у снезе.
Людзі, якія знаходзяць кажаноў, звычайна тэлефануюць у МНС, Мінпріроды, камітэты Мінпріроды – і звычайна ўсе гэтыя званкі перанакіроўваюцца да мяне. Мы прыязджаем да людзей і забіраем жывёл”.
Актывісты праекту нагадваюць, што калі вы знайшлі на вуліцы ці ў хаце кажана, то можна неадкладна паведаміць пра гэта па тэлефоне +375 29 213 92 57 (МТС, Viber, WhatsApp) і ў жывёлы з'явіцца шанец перажыць зіму.
Дарэчы, першы кажан апынуўся ў лядоўні ў першы ж дзень другога сезону працы “Кажанаполіса”.
“Кажанаполіс” шукае валанцёраў, якія б дапамагалі даглядаць за рукакрылымі. Стаць валанцёрам можа любы жадаючы, які мае трохі вольнага часу і шмат цікаўнасці да кажаноў.
Пагледзець, як кажаноў захоўваюць у звычайнай беларускай лядоўні можна ў рэпартажы Зелёнага парталу “Як у лядоўні вешалі мышэй. У Мінску адчыніўся “Кажанаполіс”, які мы падрыхтавалі падчас працы першага сезону праекту.
А правілы паводзінаў з кажанамі, якія заляцелі ў памяшканне, можна знайсці ў спецпраекце «Как звучат летучие мыши»