У пачатку лютага 1996 г у берагоў Аляскі адбылася аварыя танкера, якая атрымала назву M/V Citrus Oil Spill. Нафтавая пляма разыйшлася вакол астравоў Прыбылова і Святога Паўла у Берынгавым моры. Адбылося гэта прыкладна ў 300 мілях ад кантыненту і 750 мілях ад сталіцы Аляскі, горада Анкорэйдж. Менавіта там знаходзіцца Міжнародны цэнтр ратавання птушак Bird Rescue.
Вакол вострава Святога Паўла атрымалася адлавіць амаль 200 марскіх птушак, у асноўным гаг-грабянушак. З дапамогай самалёта берагавой аховы ЗША іх даставілі ў Цэнтр. Пасля медычнай стабілізацыі, адмытых ад нафты і рэабілітаваных птушак адвезлі і выпусцілі ў тым самым, ужо ачышчаным ад нафты месцы вострава з удзелам школьнікаў і мясцовай грамады.
Дзякуючы атрыманаму ўсімі выпушчанымі птушкамі металічным кольцам, атрымалася прасачыць лёс і аднаго з самцоў гагі-грабянушкі, выпушчанага тады разам з іншымі.
Ён ужо быў дарослым пад час выпуску, гэта значыць што пражыў не менш 24 гадоў на момант адчытання кальца на жывой птушцы ў пачатку 2019 году. Паводле базы дадзеных Cornell Lab of Ornithology і U.S. Geological Survey (USGS) Bird Banding Lab, якія разам адміністрыруюць і адказваюць за навуковае кальцаванне дзікіх птушак у ЗША, папярэдні рэкорд даўгажыхарства віда належаў да самкі гагі-грабянушкі, якая была пераалоўлена праз 22 гады і 1 месяц ў Канадзе.
Цэнтр працуе на Алясцы з 1971 году і за гэты час яго супрацоўнікі выратавалі дзесяткі тысяч птушак розных відаў.