Натуральным чынам, з Амерыкі, каралінкі даляталі пакуль толькі да Ісландыі. Усе іншыя сустрэчы з каралінкамі ў прыродзе ў розных краінах на нашым кантыненце лічацца назіраннямі збеглых з няволі асобін. Таму качкі-каралінкі не ўваходзяць у асноўны Спіс відаў, які арнітолагі Асацыяцыі еўрапейcкіх авіфаўністычных камісій па рэдкасцях (AERC), вядуць для кожнай краіны.
Група мінскіх і гродзенскіх сяброў «Аховы птушак Бацькаўшчыны»: Таццяна Каржыцкая, Юрый Шашэнька, Максім Косцін і Дзмітрый Вінчэўскі, у надзеі пабачыць рэдкія для Беларусі віды птушак выбраліся ў Гродна, каб абследаваць незамерзлыя ўчасткі рэк Ласасянкі і Нёмана, ачышчальныя сажалкі завода «Гродна-Азот».
У вялікія маразы назіральнікі птушак у такое надвор’е маюць шанец убачыць тыя віды, што знайсці вельмі рэдка. Многія птушкі стараюцца трымацца адкрытай вады, а месцаў такіх робіцца вельмі мала, таму і знайсці птушак лягчэй.