22.02.2016 / 12:02

Гродзенскі фатограф Юрый Афа і стыліст Марта Белаец анансавалі новы фотапраект «Жывыя Барбі». У ім артыстка гродзенскага музычнага праекта «Ведай Нашых» Аляксандра Дораш і дзве афрыканскія мадэлі Даніэль Гуднес і Тулiма, якія вучацца ў Гродне, паўстануць у вобразах ажыўшых лялек Барбі разам з жывёламі з пункта часовага ўтрымання, піша Твой Стыль.

Па задумцы аўтара праекта, стыліста Марты Белаец, гродзенскія Барбі прадставяць новы вобраз ідэальнай дзяўчыны, якая клапоціцца не толькі аб знешняй прыгажосці, але таксама і пра навакольныя праблемы.

Мэта проекта - паказаць, што жывёлы, якія знаходзяцца ў пункце часовага ўтрымання, такія ж прыгожыя і адданыя, як і іх пародзістыя суродзічы, і кожны чалавек можа знайсці сабе там вернага сябра.

Дарэчы, мадэлямі ў фотосэце выступілі і былыя жыхары пункта часовага ўтрымання - котка Мiкi Наомі і сабака Ірма. Фатограф Юрый Афа ўзяў іх адтуль і цяпер яны пазіруюць не горш за мадэляў-людзей.

«Котка Наомі прыходзіць у студыю адразу ж, як я там з'яўляюся. Яна зусім не баіцца камеры. За любоў да пазіравання яе і назвалі Наомі - у гонар мадэлі Наомі Кэмпбэл», - распавёў фатограф.

Прэзентацыя праекта пройдзе 9 марта - у міжнародны Дзень нараджэння лялькі Барбі.

Источник:
Автор:
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость