22.03.2017 / 09:03

1-2 красавіка ў Гродне пройдзе адукацыйны каворкінг праект «BrainHUB». Тэмы двухдзённых інтэнсіваў: моладзевае прадпрымальніцтва і бізнэс-ініцыятывы, лакальныя супольнасці; стварэнне і рэалізацыя грамадскіх, культурных і сацыяльных праектаў; праца і прасоўванне ў сацыяльных медыя.

Што такое «BrainHUB»?

Гэта кароткія тэматычныя інтэнсівы (трэнінгі, семінары і майстар-класы) у невялікай суполцы людзей з актыўным удзелам трэнераў і лектараў, якія ставяць перад сабой задачу па фармаванні і рэалізацыі ідэі пры паслядоўнай ментарскай і арганізацыйнай падтрымцы з боку арганізатараў «BrainHUB».

Удзельнікі праекта змогуць атрымаць спектр навыкаў як у індывідуальнай, так і каманднай працы, а таксама артымаць каштоўныя веды ў галіне прадпрымальніцтва, фінансаў, стратэгічнага планавання і мэнэджменту, маркетынга, грамадзянскай журналістыкі.

Акрамя таго, істотным складнікам удзелу ў праекце з’яўляецца арыентацыя на практыку. Гэта значыць, што ўдзельнікі праекта змогуць не толькі самастойна кіраваць альбо быць у камандзе праекта, але і разлічваць на ментарскую падтрымку з боку арганізатараў «BrainHUB».

Хто лектары?

Лектарамі гродзенскага «BrainHUB» будуць: прадпрымальнік і кіраўнік праекта Deal.by Максім Марыніч; сузаснавальнік «LPC Group» і «BALKI Project», выкладчык Інстытута IBA па курсу Growth Hacking Дзяніс Лазарэнкаў; эксперт у галіне SMM і сузаснавальнік digital-агенцыі “UFOX” Аляксей Купрэяў, даследчыца крэатыўнай эканомікі і сузаснавательніца «BALKI Project» Маргарыта Лазарэнкава, сузаснавальнік праекта “МазгаБойня” Аляксандр Ханін.

Удзел у праграме абсалютна бясплатны, але патрабуе папярэдняй рэгістрацыі. Удзельнікі будуць адабраныя па заяўках. Зарэгістравацца можна да 29 сакавіка ўключна, запоўніўшы кароткую форму. Колькасць месцаў строга абмежаваная (20 чалавек!).

Форма рэгістрацыі: http://goo.gl/forms/OBN01GZEqP

Источник:
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость