22.05.2015 / 12:05
Гэта з’яўляецца парушэннем закона – лічыць вядомы гарадзенскі арнітолаг Дзмітрый Вінчэўскі.
 
Птушка вісіць на дроце на люднай вуліцы ўжо досыць доўга.
- Гэта забіты грак. Тыя, хто падчапіў яго, хацеў такім чынам, відаць, адпалохаць іншых птушак - кажа Дзмітрый Вінчэўскі.
Арнітолаг мяркуе, што такія дзеянні супярэчаць закону аб абыходжанні з жывёламі і з’яўляюцца працягам не зусім разумнай вайны з калоніямі гракоў, якая ідзе не толькі ў Гродне. Нядаўна карыстальнікаў інтэрнэту ускалыхнулі кадры з Маларыты (здымак ніжэй), дзе супрацоўнікі камунальных службаў таксама паразвешвалі на дрэвах мёртвых птушак.

Источник:
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость