Страказа зарэгістравана на сайце florafauna.by. Знайшоў яе ў канцы траўня арнітолаг Дзяніс Кіцель у траўні, сфатаграфаваў і даслаў экспертам. Дарэчы, адкрыццё можна лічыць запаздалым: у Латвіі, напрыклад, гэты від зарэгістраваны яшчэ ў 2009 годзе. Напэўна, і ў нас гэтая страказа была раней, але на гэта не звярталі дастаткова ўвагі, спецыялістаў няшмат, адзначыў Дзяніс Кіцель.
Гэты від адметны тым, што ў некаторыя гады здзяйсняе інвазію ў паўночныя арэалы. Напэўна, 2015 стаў годам інвазіі гэтай страказы ў Беларусь: від адзначаны ўжо ў некалькіх месцах, піша сайт ptushki.org.
Даведка: што рабіць, калі вы бачыце страказу?
Калі вы ўбачылі страказу – паспрабуйце сфатаграфаваць яе. Экспет вы ці не – ў дадзеным выпадку неістотна. Галоўнае – паспрабуйце зрабіць як мага больш якаснае фота. Загрузіце фотаздымак на сайт «Біяразнастайнасць Беларусі», эксперты дапамогуць вызначыць від.