Група "Стабільны Магілёў" з’явілася ў "ВКонтакте" 21 жніўня. З самага пачатку паблік пазіцыянаваў сябе як чарговы клон аб гарадскіх навінах, але досыць хутка стала ясна, што адзіная мэта групы – ваяваць супраць эка-актывістаў і абяляць завод "Омск Карбон Магілёў".
Магілёвец Сяргей Пехцераў (так, гэта той чувак, які стварыў праект pavetra.online) правёў невялікае расследаванне і запісаў влог, у якім разабраў хто, як і навошта кіруе фэйкавай групай "Стабільны Магілёў".
Напрыклад, ён высвятліў, што пасты ад імя магілёўцаў робіць чалавек, які жыве ў Омску. Рэклама ўсіх відэаролікаў, у якіх абражаюць і зневажаюць эка-актывістаў, моцна праплачваюцца. “Стабільны Магілёў” робіць рэпосты толькі з афіцыйнай групы "Омск Карбон Магілёў". І гэта яшчэ не ўсё – больш можна даведацца ў відэа Сяргея Пехцерава:
Пасля публікацыі відэа адміністратар групы "Стабільны Магілёў" заблакаваў Пехцерава ў сацсетцы.