З 24 лістапада будзе ўведзена забарона на пастаўку некаторых прадуктаў з Беларусі ў Расію, перадае Telegraf.by.
Па дадзеных Россельгаснагляду, у малацэ спецыялісты выявілі ўтрыманне антыбіётыкаў, а ў свіным мясе - вірус афрыканскай чумы. І гэта нягледзячы на тое, што месяц таму беларускі бок атрымаў просьбу справіць недапрацоўкі.
На гэты раз пад забарону патрапілі ТАА "Інка-Фуд", ЗАТ "Сервалюкс", агракамбінат ім. Дзяржынскага, Смалявіцская бройлерная фабрыка, кампаніі "Бабушкіна крынка", "Белавежскі дэлікатэс", Бярозаўскі, Брэсцкі і Гомельскі мясакамбінаты