Па выніках галасавання ў трэцяй рабочай групе Форума («Навакольнае асяроддзе, змены клімату і энергетычная бяспека») на каардынатарскую пазіцыю трапіла прадстаўніца Беларусі — Настасся Бекіш ад Экалагічнага таварыства «Зялёная сетка». Нацыянальным каардынатарам па Беларусі ўдзельнікамі беларускай дэлегацыі быў абраны генеральны дырэктар Міжнароднага кансорцыума «ЕўраБеларусь» Улад Вялічка.
Новы скалад Кіруючага камітэта ФГС УП: Улад Вялічка — другі справа, Настасся Бекіш — другая злева
Як нагадвае Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі, Улад Вялічка ў 2009-2011 гадах двойчы абіраўся беларускім нацыянальным каардынатарам Форума і ў 2010-2011 гадах быў адначасова сустаршынёй Кіруючага камітэта Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства.
Мінулыя два гады нацыянальным каардынатарам Форума па Беларусі з’яўляўся дырэктар Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі Андрэй Ягораў, які ў апошні год таксама ўзначальваў Кіруючы камітэт ФГС УП.