22.12.2015 / 19:12

Сумнае здарэнне адбылося 19 снежня пад час загоннага палявання на лася, касулю ды аленя.

Адзін з паляўнічых – госць з усходняй краіны-суседкі памылкова застрэліў зубра. Пазней мужчына прызнаўся, што цэль бачыў невыразна, аднак чамусьці быў упэўнены, што страляе ў лася, якога паляўнічыя паранілі раней.

Цяпер «трапны» аматар палявання мусіць выплаціць у якасці кампенсацыі нанесенай шкоды каля 432 мільёнаў рублёў. На дадзены момант вырашаецца пытанне аб узбуджэнні крымінальнай справы.

За апошні месяц у Беларусі незаконна было забіта ўжо тры зубра. У сувязі з гэтым Дзяржаўная інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету выдала прадпісанні ўсім паляўнічым гаспадаркам дзе адбыліся інцыдэнты правесці праверкі прычынаў і ўмоваў, што садзейнічалі таму, што адбыліся падобныя парушэнні.

Автор:
Фотограф:
gosinspekciya.gov.by
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость