23.02.2015 / 03:02

Семінар "Падыходы да вырашэння праблем пры планаванні і арганізацыі сельскагаспадарчай дзейнасці" разлічаны на фермераў, уладальнікаў прысядзібных участкаў і ўсіх, у каго ўзнікалі праблемы ў працы і жыцці на зямлі, звязаныя з экалагічным заканадаўствам ці ва ўзаемадзеянні з мясцовымі ўладамі.

Сустрэча адбудзецца 5-6 сакавіка.

Неабходнасць у такога кшталту семінары ўзнікла ў выніку запаўнення анкет перад канферэнцыяй 12 студзеня 2015 года: многія ўдзельнікі пазначылі, што ім патрэбна юрыдычная дапамога, дапамога ў вырашэнні канфліктаў і ва ўзаемадзеянні з мясцовымі ўладамі.

Мэтай семінару з'яўляецца распрацоўка падыходаў для вырашэння канкрэтных праблем у сферы арганізацыі арганічнай сельскай гаспадаркі і іншых форм экалагічна сяброўскіх практык у Беларусі.

Яшчэ ў студзені былі акрэсліны некаторыя канкрэтныя праблемы, з якімі ўжо працуюць юрысты, аднак, кожны жадаючы можа напісаць свае пытанні. Арганізатары абавязкова дапамогуць у іх вырашэнні. А на семінары будуць разгледжаны практычныя пытанні і алгарытмы дзеянняў па розных сітуацыях.

Семінар адбудзецца ў Мінску ці недалёка ад горада. Удзел, харчаванне і пражыванне - за кошт арганізатараў, магчыма таксама поўная ці частковая аплата выдаткаў за праезд (па папярэдняй дамоўленасці з арганізатарамі).

Па матэрыялам семінара плануецца выдаць брашуру. Таму, калі Вы зацікаўлены ў вырашэнні якой-небудзь праблемы, напішыце пра яе арганізатарамі, магчыма яна стане адной з тэм, якую разгледзяць на сустрэчы.

Для ўдзелу неабходна запоўніць заяўку, колькасць месцаў абмежаваная.
Дэдлайн падачы заявак - 1 сакавіка 2015 года.
 
Па ўсіх пытаннях можна звяртацца на электронную пошту agroecoculture@gmail.comlanastut@gmail.com  ці па тэлефоне +375 29 728 29 30 (Лана).
Автор:
Фотограф:
school-collection.edu.ru
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость