23.02.2016 / 14:02

Гарадзенскія ініцыятывы Гродзенскі Зялёны партал і Мова Нанова абвяшчаюць пачатак экалагічна-асветніцкай акцыі па кнігаабмене беларускамоўнымі выданнямі. Пра гэта арганізатары распавялі на чарговых занятках гарадзенскай Мовы Нанова, прысвечаным Дню роднай мовы.

Кнігі для абмену можна прыносіць на заняткі Мовы Нанова кожны панядзелак а 19 гадзіне па адрасе: вул. Будзёнага, 48а-63. Можна прыносіць літаратуру самых розных жанраў і для самага рознага ўзросту.

Прыносячы непатрэбную вам кнігу, вы будзеце ўдзельнічаць у развіцці беларускай культуры і захаванні прыроды!

Прынцыпы буккросінгу:

  • прыносячы кнігу, вы свядома пакідаеце яе бясплатна
  • прыносячы кнігу, вы дапушчаеце, што самі можаце нічога не ўзяць
  • прачытаўшы кнігу, вы можаце яе аддаць далей, а можаце і пакінуць сабе.

Фота кніг, якія вы хочаце прынесці для абмену, можна папярэдне выкладаць у альбом групы Укантакце.

Удзельнічаць у беларускамоўным буккросінгу запрашаюцца як сталыя наведнікі курсаў Мовы Нанова, гэтак і людзі, якія не наведваюць заняткі. 

Кнiгаабмен адбываецца пры падтрымцы ГА "Цэнтр "Трэці Сектар".

Автор:
Фотограф:
Мова Нанова Гародня, svaboda.org
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость