23.04.2018 / 16:04

Трэці год грамадскае аб'яднанне "Экадом", Беларуская партыя "Зялёныя" напярэдадні гадавіны трагічных падзей на Чарнобыльскай АЭС ладзіць шэраг культурніцкіх і адукацыйна-дыскусійных мерапрыемстваў, якія ўжо прынята называць Чарнобыльскім тыдням.

У гэтым годзе Чарнобыльскі тыдзень адкрылі кінавечарам у кафэ БітлДжус. На утульнай летняй тэрасе ў цені разгалістага дрэва сабралася каля дзясятка чалавек. Актывісты антыядзернай кампаніі прапанавалі да прагляду мастацкі фільм расійскага кінарэжысёры Аляксандра Міндадзэ "У суботу", зняты ў 2011 годзе.

Карціна ўяўляе сабой мастацкую інтэрпрытацыю падзей на Чарнобыльскай АЭС, не прэтэндуючы ніякім чынам на гістарычную праўдзівасць.

"Субота… Выхадны… Жыццё адмяніць?", — гэты выраз чырвонай стужнай праходзіць праз усю карціну. Бо ці можа быць жыццё ранейшым пасля аварыі на атамнай электрастанцыі? Ці магчыма пазбегнуць наступстваў пылаючага радыёактыўнага жэрла рэактара? Асабліва, калі людзям не пакінулі нават маленькага шанса на іншы лёс, абясцэніўшы іх жыццё маўчаннем.

 

Чарнобыльскі тыдзень працягнуць яшчэ два мерапрыемствы.

24 красавіка ў Press Club пройдзе адкрытая панэльная дыскусія. Беларускія і міжнародныя эксперты прапануюць абмеркаваць пытанні стрэс-тэстаў Беларускай АЭС і наколькі варта давяраць еўрапейскай экспертызе атамных электрастанцый, і яе бяспецы.

На дыскусіі свае прэзентацыі прадставяць:

  • Ян Хаверкамп (Jan Haverkamp), эксперт і кансультант “Грынпіс” па пытаннях ядзернай энергіі і энергетычнай палітыкі ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе;

  • Андрэй Ажароўскі, расійскі фізік-ядзершчык;

  • Таццяна Новікава, адказная сакратарка грамадскай экалагічнай экспертызы праекта Беларускай АЭС і каардынатарка Беларускай антыядзернай кампаніі.

Месца правядзенне: Press Club (вул. Харужай, 3 — 601)

Час правядзення: 18.30 — 20.30

 

25 красавіка ў кафэ БітлДжус адбудзецца кінавечар з праглядам дакументальнага фільма "Бітва за Чарнобыль", які быў зняты рэжысёрам Томасам Джонсам пра падтрымцы канала Discovery у 2006 годзе.

У стужцы найбольш поўна сабраны факты, архіўныя матэрыялы, аповеды непасрэдных сведкаў страшных падзей аварыі на 4-ым энергаблоку Чарнобыльскай АЭС. Да ўсяго пасля кінапрагляду ў гледачоў будзе ўнікальная магчымасць паразмаўляць з ліквідатарам Чарнобыльскай катастрофы.

Месца правядзення: кафэ БітлДжус (вул. Калініна, 7)

Час правядзення: 19.00 — 21.00.

Кінапрагляды арганізаваны пры падтрымцы таварыства “Зялёная сетка” .

Автор:
Фотограф:
Хрысціна Чарняўская
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость