Унікальная pet-friendly пляцоўка аб'ядноўвае прафесіяналаў галіны і ўладальнікаў гадаванцаў.
Насычаная праграма выставы ўключае бізнес-блок, ветэрынарны кангрэс і інтэрактыўную шоу-частку. Важнай асаблівасцю і асноўнай задачай выставы з'яўляецца павышэнне ў грамадстве сацыяльнай адказнасці перад жывёламі, фарміраванне культуры ўтрымання і догляду за гадаванцамі.
У 2021 годзе ў рамках выставы ўпершыню пройдзе Дзень ветэрынарыі, які аб'яднае дзве секцыі: для прафесійнай супольнасці — лекараў ветэрынарных клінік, а таксама для ўладальнікаў гадаванцаў.
Асноўныя тэматычныя раздзелы выставы:
- Корм і тавары для хатніх і дэкаратыўных жывёл, птушак;
- Ветэрынарыя: клінікі, абсталяванне, лекавыя прэпараты. Паслугі па доглядзе хатніх жывёл; Акварыўмістыка і тэрарыўмістыка;
- Прафесійныя і аматарскія грамадскія аб'яднанні, асацыяцыі;
- Племянныя цэнтры, гадавальнікі.
Забаўляльныя шоу, конкурсы, пазнавальная праграма.
Асацыяцыя зоаабарончых арганізацый прыме ўдзел упершыню.
25.04 плануецца 2 лекцыі:
11:20 — 11:40 Лекцыя «Жорсткае абыходжанне з жывёламі. Алгарытм дзеянняў» Спікер: Давыдзенка Аксана, старшыня Асацыяцыі зоаабарончых арганізацый.
11:40 — 12:00 Лекцыя «Твае дзеянні, калі ты знайшоў дзікую жывёлу» Спікер: Булышкіна Таццяна, намеснік дырэктара установы «Цэнтр дапамогі птушкам і жывёлам "Пустальга"».
Упершыню ў рамках выставы арганізавана дабрачынная акцыя «Час дадому!», накіраваная на пошук новай сям'і для падапечных міжнароднай дабрачыннай арганізацыі «Зоошанс» і Асацыяцыі зааабарончых арганізацый.
Кожны «апякун» атрымае ў падарунак набор «юнага ката- або сабакаўладальніка», у якім будзе усё неабходнае на пачатковым этапе знаходжання гадаванца ў сям'і.
Акрамя таго, валанцёры забяспечаць поўную кансультацыйную падтрымку па пытаннях догляду.
Усе тры дні працы выставы на стэндзе «Зоошанса» можна будзе даведацца ўсё пра дапамогу бяздомным жывёлам і атрымаць пакрокавыя інструкцыі па выратаванні тых, хто застаўся ў бядзе.
Тэрміны правядзення: 23-25 красавіка 2021 года
Месца: Мінск, пр-т Пераможцаў 20/2, Футбольны манеж.
Расклад мерапрыемстваў можна глядзець тут.