Будаўніцтва пункта захоўвання "дазволіць забяспечыць захоўванне радыёактыўных адходаў як ад АЭС, так і ад іншых вытворцаў", адзначыў міністр. Дзе будзе размешчана сховішча, пакуль незразумела. Патрэбна будзе комплексная работа па вызначэнні месца размяшчэння. Гэтым зоймецца ў тым ліку новы Дэпартамент па абыходжанні з радыёактыўнымі адходамі, стварэнне якога абмяркоўвалі ўчора на нарадзе ў Аляксандра Лукашэнкі.
Прадстаўнікі мінэнерга планавалі ў гэтым годзе заключыць з Расіяй міжурадавае пагадненне, якое тычыцца перапрацоўкі адпрацаванага ядзернага паліва (АЯП) з БелАЭС у Расіі.
"Што тычыцца перапрацоўкі АЯП, то згодна з падпісаным міжурадавым пагадненнем мы будзем мець магчымасць перапрацоўваць АЯП на расійскіх прадпрыемствах", — распавядаў у лютым 2020 года намеснік міністра энергетыкі Міхаіл Міхадзюк у інтэрв'ю газеце"Рэспубліка".
Паводле стратэгіі абыходжання з ядзернымі адходамі, якая была зацверджаная ў 2019 годзе, пераважным варыянтам абыходжання з АЯП БелАЭС з'яўляецца перапрацоўка адходаў у Расеі "з вяртаннем у Беларусь адходаў, уключаных у шклопадобную матрыцу, якія змяшчаюць радыенукліды цэзіева-стронцыевай фракцыі, з выключэннем доўгажывучых радыёнуклідаў".
У леташнім інтэрв'ю Міхадзюк таксама нагадваў, што "тэхналогіі, закладзеныя ў праекце станцыі, дазваляюць захоўваць адпрацаванае паліва ў сховішча АЯП, якое знаходзіцца на пляцоўцы станцыі ў гермазоне, да 10 гадоў". Але затым спатрэбіцца сховішча. З месцам, казаў тады намеснік міністра, павінны вызначыцца да 2023 года.
Зялёны партал дадае: сёння, 23 ліпеня, Мінэнерга абвесціў у сваім тэлеграм-канале, што толькі ў жніўні будзе адноўленая праца рэактара на АЭС.