23.08.2019 / 10:08

Павышанае ўтрыманне фармальдэгіду было зафіксаванае на мінулым тыдні ў паветры некалькіх беларускіх гарадоў. Пра гэта інфармуе Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя. 

У Пінску 20 жніўня ў 19:00 у раёне вуліцы Цэнтральнай максімальная канцэнтрацыя фармальдэгіду перавысіла гранічна дапушчальную норму ў 2,5 раза. У раёнах вуліц Завальная і Чырвонаармейская норма два дні перавышала дапушчальную ў 1,9 раза (19 жніўня ў 7:00 і 20 жніўня ў 1:00). 

У Оршы перавышэнне ўтрымання фармальдэгіду ў паветры фіксавалася на вуліцы Пакгаўзнай. 15 жніўня перавышэнне склала 1,6 раза, а 19-га — 1,4.   У Магілёве 19 жніўня ў раёне вуліцы Першамайскай было зафіксавана кароткачасовае перавышэнне фармальдэгіду ў 1,1 раза

Фармальдэгід - газ без колеру, але з рэзкім пахам, які добра распушчаецца ў вадзе і спіртах. Яго выкарыстоўваць у вытворчасці пластмас і смол, а таксама фарбаў, скураных вырабаў, мыйных сродкаў. Фармальдэгід - моцны кансервант, таму яго выкарыстоўваюць таксама ў вытворчасці ежы і касметычных сродкаў (напрыклад, лака для пазногцяў). Фармальдэгід утрымлівацца таксама ў атмесферы, як прадукт фотахімічных рэакцый і працэсаў трансфармацый хімічных спалучэнняў метана, мецілавага спірту і г.д. Вялікая колькасць фармальдэгідаў выдзеляцца ў атмасферу з-за дзейнасці чалавека. Аўтамабільны транспарт, хімічныя прадпрыемствы, заводы, якія паляць смецце, дрэваперапрацоўка - усё гэта крыніцы з'яўлення фармальдэгіду ў атмасферы. Багаты на фармальдэгіды і табачны дым, а таксама іншыя прадукты агню.

 

Источник:
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость