23.08.2021 / 18:08

Маладая птушка прыляцела да нас з Азіі, паведамляе Ахова птушак Бацькаўшчыны.

Назіранне новага для краіны віду пад Мінскам на рыбгасе "Волма" зрабілі Андрэй Барадзін, Аляксандра Кудзінава, Сяргей Анохін, Дар'я Уруціна, Кацярына і Аляксандр Варабʼёвы. 

Арланы-даўгахвосты гняздуюць у Індыі і Пакістане, пасля размнажэння адкачоўваюць на поўнач, а з траўня з'яўляюцца на вадаёмах Сярэдняй Азіі і паўночней, дзе больш ежы.

Да восені, пачатку перыяду размнажэння, яны зноў мігруюць на поўдзень.  

Автор:
Фотограф:
Koshy Koshy, Wikimedia Commons
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость