Журналіст Гомельскага Зялёнага партала прагуляўся з камерай у руках і злавіў неверагодныя імгненні ў аб'ектыў. Глядзіце і атрымлівайце асалоду ад прыгажосці нашага гораду.
З надыходам першых халадоў усе расліны на кароткі час афарбоўваюцца ў розныя адценні жоўтага ды чырвонага. У гэты час горад над Сожам па-сапраўднаму расквітае, каб развітацца перад надыходам зімы яскравымі колерамі.