23.11.2021 / 07:11

Праваабаронцы называюць гэтую калонію адной з самых страшных у краіне.

Степан Латыпов
Степан Латыпов

Палітзняволенага жыхара "Плошчы Пераменаў" і арбарыста Сцяпана Латыпава этапавалі ў івацэвіцкую калонію №22 (вядомую пад назвай «воўчыя норы») для абыцця пакарання. 

Нагадаем, 16 жніўня яго асудзілі да 8,5 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і аштрафавалі на 300 базавых велічыняў. Сцяпана абвінавацілі ў стварэнні дваровага telegram-чата, майстэрні па вырабе пратэстнай сімволікі, супраціве супрацоўнікам міліцыі пры затрыманні 15 верасня. Акрамя гэтага, як дырэктара кампаніі "Беларбо" яго прызналі вінаватым ва ўвядзенні ў зман кліентаў пры аказанні паслуг па хімічнай абароне раслін.

Сам Сцяпан на судзе віну не прызнаў.

Источник:
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость