23.12.2014 / 13:12

Для таго каб захаваць лес і зберагчы навакольнае ася­род­дзе, яны прапанавалі змай­с­т­ра­ваць прыгожае дрэўца сваімі ру­ка­мі, а выкарыстаць для гэ­та­га другасную сыравіну.

Напярэдадні навагодніх свят ра­бя­ты з атрада “Берагошы” – 7 “В” класа гімназіі – арганізавалі нез­вы­чай­ную выставу, на якой прад­с­таў­ле­ны навагоднія ялін­кі. Для таго каб захаваць лес і зберагчы навакольнае ася­род­дзе, яны прапанавалі змай­с­т­ра­ваць прыгожае дрэўца сваімі ру­ка­мі, а выкарыстаць для гэ­та­га другасную сыравіну.  Ёлкі з пластыкавых лыжак, з ват­ных дыскаў, з нітак, з гаф­ры­ра­ва­най паперы і нават з пер’я паўліна, а таксама з іншых матэрыялаў выг­ля­да­юць вельмі крэатыўна і свя­точ­на. І, сапраўды, яны могуць стаць дастойнай заменай лясным пры­га­жу­ням, пра якія так кла­по­цяц­ца “Берагошы”.

– Ідэі мы чэрпалі з розных кры­ніц, – расказваюць юныя майстры. – Што з кніжак, з часопісаў, а што знай­ш­лі ў інтэрнэце. Нам самім ве­ль­мі спадабалася ствараць такія ялін­кі.

Незвычайнай і прыгожай ат­ры­ма­ла­ся ёлка ў Паліны Міньковай, якую яна змайстравала з плас­ты­ка­вых лыжак, экстравагантна выг­ля­дае навагодняе дрэўца Вольгі Іван­чык, упрыгожанае пер’ем паўлі­на. З першага позірку і не зра­зу­мець, у што “апрануліся” іншыя пры­га­жу­ні...  

– На выставе прадстаўлены не то­ль­кі ёлкі, зробленыя рукамі на­шых рабят, – расказвае класны кі­раў­нік 7 “В” класа Таццяна Мі­хай­лаў­на Сярдзюк. – Мы правялі а­цыю “Мая далонька”. На вы­ра­за­ных папяровых далоньках гім­на­зіс­ты напісалі свае прапановы наконт та­го, як захаваць навакольнае ася­род­дзе, а таксама ўказалі, супраць ча­го яны выступаюць. Гэтыя дало­нь­кі мы павесілі на навагоднюю ёл­ку і будзем спадзявацца, што ўсе ма­ры дзяцей жыць у прыгожай, эка­ла­гіч­на чыстай краіне спраў­дзяц­ца.

На рахунку атрада “Берагошы” не адна добрая справа. Рабяты пас­та­ян­на ўдзельнічаюць у эка­ла­гіч­ных акцыях, выступаюць за эка­но­мію прыродных рэсурсаў. Ак­ра­мя гэтага, цікавяцца гісторыяй род­на­га краю – крыху больш як за два га­ды вучобы ў гімназіі яны ар­га­ні­за­ва­лі трынаццаць экскурсійных па­ез­д­ках. Цяпер свой назапашаны во­пыт яны вырашылі прадставіць на абласным конкурсе. 

– Мы абавязкова стымулюем на­шых “Берагошаў”, – гаворыць Тац­ця­на Міхайлаўна. – За свае доб­рыя справы рабяты атрымліваюць падзя­кі. Яны стараюцца знайсці і пра­па­на­ваць штосьці новае, з за­да­ва­ль­нен­нем удзельнічаюць у са­мых розных мерапрыемствах. Не зас­та­юц­ца ўбаку ад нашых спраў і ба­ць­кі, за што ім таксама вялікая ўдзяч­насць. 

Гімназісты з 7 “В” жывуць, аб­га­ня­ю­чы час – яны ўжо плануюць пра­вес­ці конкурс пудзілаў на Мас­ле­ні­цу, а таксама частаваць гасцей свя­та блінамі ўласнага пры­га­та­ван­ня. Што ж, здорава вучыцца і адпа­чы­ваць з цікавымі ідэямі. 

Источник:
Автор:
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость