23.12.2016 / 17:12

На першы погляд, пытанне дзіўнае. Вядома ж, пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Але калі заходзіш на сайт, то ўзнікаюць сумненні...

У рубрыцы «Это интересно» распавядаецца, які добры рыбавод быў маскоўскі цар Пётр І.

Можа і нядрэнны, але якім бокам гэта датычыць Беларусі, землі якой у пятроўскія часы не ўваходзілі ў склад Расійскай імперыі. Тым больш, для нашай гісторыі асоба Пятра неадназначная. У 1705 годзеў Сафійскім саборы ў Полацку маскоўскі цар Пётр І забіў 5 манахаў-базыльян. Наогул, падчас Паўночнай вайны, якую вялі Маскоўская дзяржава з аднаго боку, а Швецыя - з другога, беларускія землі, якія выкарыстоўваліся як арэна бітвы, згубілі траціну насельніцтва.

Далей распавядаецца пра сажалкі маскоўскага цара Барыса Гадунова, які таксама не мае дачынення да нашай гісторыі.

Вось тут згадваецца пра «моровое поветрие» у 1657 годзе на мяжы з Рэччу Паспалітай. Але ні слова пра яго прычыны. А ўзнікла эпідэмія ў выніку вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай 1654 - 1667 гадоў, у выніку якой беларускія землі страцілі палову насельніцтва, а ўсходнія землі цалкам абязлюдзелі.

А вось пра тое, як цар забараняў выкідаць смецце ў рэкі. І праз трыста гадоў актуальна. Толькі мы тут пры чым.

Ёсць на сайце матэрыял пра гісторыю стварэння Рыбнагляду. Але расійскага, які быў створаны пры Пятру І. А як згадвалася вышэй, нашы землі тады не ўваходзілі ў склад Расіі.

А вось распавядаецца пра тое, як любіў прыроду Іван Жахлівы, які прычыніў нашым землям шмат бедаў. Ды і не толькі нашым, шмат пацярпела і само маскоўскае насельніцтва. А тут выходзіць, проста анёл нейкі.

А між іншым, Статут Вялікага княства Літоўскага прызнаны адным з лепшых прыродаахоўных законаў свайго часу. А пра яго на сайце ні слова.

Источник:
Автор:
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость