24.01.2015 / 12:01

МГА "Экапартнёрства" акажа падтрымку, прадаставіць прызы, інфармацыйныя матэрыялы, удзел эксперта і аплоціць некаторыя выдаткі ў рамках Школьнага праекту выкарыстання рэсурсаў і энергіі (SPARE).

Да канца месяца ўстановы адукацыі Беларусі могуць падаць заяўку на падтрымку ў правядзенні мерапрыемстваў па тэме рэсурсазберажэнне і захаванне клімату, паведамляе сайт "Экапартнёрства".

Падтрымка будзе аказвацца ў правядзенні адкрытага уроку, па-закласнага мерапрыемства, сустрэчы школьнага эка-клуба, арганізацыі конкурсу ці акцыі. Творчыя экалагічныя ініцыятывы павінны быць прымеркаваны да экалагічных дат і накіраваны на асвету моладзі і насельніцтва пра праблемы рацыянальнага выкарыстання рэсурсаў і энергіі, аднаўляльнай энергетыкі і прадухілення змянення клімату.

16 лютага будуць названы ініцыятывы, што атрымаюць падтрымку ад SPARE, вынікі адбору можна будзе даведацца на сайце праекту.

Па ўмовах установа адукацыі павінна мець статус SPARE-школы, з астатнімі патрабаваннямі можна больш падрабязна пазнаёміцца на сайце МГА "Экапартнёрства".

Запоўненую форму заяўкі неабходна даслаць у "Экапартнёрства" на электронную пошту ma@ecoproject.by ці па факсу 8 017 336 01 89 да 31 студзеня.

Автор:
Фотограф:
shumska.wordpress.com
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость