24.02.2015 / 08:02

Беларускае грамадскае аб’яднанне “Экадом” разам з нямецкім BUNDjugend праводзяць моладзевы абмен па тэме сельскай гаспадаркі і энергетыкі.

Харчаванне і спажыванне энергіі – гэта тое, без чаго не можа абыходзіцца чалавек. Гарантыя іх пастаяннай наяўнасці з’яўляецца мэтай сельскай гаспадаркі і энергетыкі. Забеспячэнне гэтымі рэсурсамі прыводзіць да надзвычай інтэнсіўнай здабычы, якая гарантуе нам наяўнасць патрэбнай колькасці прадуктаў, але і мае непажаданыя пабочныя эфекты. Якія наступствы ад такой масавай вытворчасці павінны быць прадугледжаны? Якія ўжо сталі відавочнымі? Як мы, нашыя прадпрыемствы і дзяржавы спраўляюцца з гэтымі наступствамі? На гэтыя і іншыя пытанні ўдзельнікі разам будуць шукаць адказы.

Першая сустрэча ў межах праекта адбудзецца 6-17 красавіка недалёка ад Менску, другая частка – у федэратыўных землях Берлін і Брандэнбург у перыяд з 22 па 31 ліпеня 2015.

Гэты абмен для цябе, калі:

  • табе ад 18 да 26 год,
  • ты цікавішся дадзенай тэмай,
  • ты размаўляеш па-ангельску,
  • ты можаш узяць удзел у абедзвюх частках абмену,
  • ты жадаеш добра правесці час з удзельнікамі з Беларусі і Нямеччыны, ты адкрыты да знаёмства з новым, гатовы да актыўнага ўдзелу, хочаш вучыцца і абмяркоўваць прапанаваную тэму.

З мэтай мінімізацыі негатыўнага ўплыву на экалогію пераезды будуць ажыццяўляцца на цягніках. Пражыванне падчас першай часткі праекта запланаваны ў экавёсцы Падкасцёлак. У Нямеччыне прадугледжана веганскае (без мяса і малочных прадуктаў) і экалагічнае харчаванне. Плануецца, што падчас сустрэчы ў ліпені ўдзельнікі будуць жыць ў намётах.

Фінансавыя ўмовы: Для беларускіх удзельнікаў унёсак складае 50 еўра. Заяўкі прымаюцца да 27 лютага 2015 г. Падрабязная інфармацыя па спасылцы. Па дадатковых пытаннях звяртацца на эл. адрас belarus2015@bundjugend-berlin.de

Фотограф:
berlin.bundjugend.de
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость