На цэлую гадзіну наведнікі ўстановы «Танкабар» пагрузяцца ў цемру. У межах акцыі ў бары будзе адмыслова адключанае асвятленне, а вядомы сваёй творчасцю музычны праект «Šuma voices» прэзентуе музыку для ўсіх ахвотных пры свячах. Неардынарны канцэрт будзе праходзіць якраз у «Гадзіну Зямлі», з 20:30 да 21:30.
Прыходзьце самі і запрашайце сяброў!
Для ўсіх гомельцаў «Šuma voices» запісалі адмысловае відэазапрашэнне.