Знешне ўстаноўка Антона выглядае даволі сціпла: звычайныя скарыстаныя элементы сілкавання далучаны да тых ці іншых электрычных установак. Увесь сакрэт: элементы – менавіта скарыстаныя. Дзякуючы вынаходцы Антона іх дзейнасць можна максімальна працягнуць і карыстацца для сваіх патрэб нашмат даўжэй.
– Рабіў Антон усё практычна сам, – гаворыць яго выкладчык Вяслаў Ярмак. – Самому прыйшла ідэя, сам шукаў шляхі яе ажыццяўлення. Увогуле, здатны хлопец. Займаецца ў нас з трэцяга класа (а зараз – у сёмым), апошні год – прафесійна.
Гэты гурток радыёэлектронікі ў Лідзе - адзіны на ўсю Гродзенскую вобласць.