24.05.2016 / 08:05

Аператар сувязі velcom упершыню ў Беларусі арганізаваў збор старых выкарыстаных тэлефонаў і планшэтаў. Як паведамляе прэс-служба кампаніі, velcom усталюе ў сваіх фірмовых цэнтрах продажу і абслугоўвання кантэйнеры па зборы старых выкарыстаных тэлефонаў і планшэтаў. Кожны зможа здаць адпрацаванае абсталяванне і тым самым унесці свой уклад у абарону навакольнага асяроддзя, перадае БелаПАН.

Спецыяльныя кантэйнеры з'явіліся ў офісах velcom 23 мая. Здаць тэлефоны і планшэты на ўтылізацыю можна бясплатна - дастаткова пакласці іх у паказаную ёмістасць. Па меры запаўнення кантэйнераў адпрацаванае абсталяванне будуць перадаваць арганізацыі па перапрацоўцы адходаў электрычнай і электроннай тэхнікі — ААТ «БелВТИ».

Velcom прасочыць, каб мабільныя прылады ўтылізавалі з улікам экалагічных інтарэсаў.

Кантэйнеры для старых і няспраўных дэвайсаў будуць устаноўлены ў шэрагу фірмовых крам velcom, пры гэтым здаць іх на ўтылізацыю можна ва ўсіх цэнтрах продажу і абслугоўвання.

 — Праблема ўтылізацыі тэлефонаў і планшэтаў зараз незвычайна актуальная ва ўсім свеце, — адзначаецца ў паведамленні velcom. — Цяпер у жыхароў Мінска і рэгіёнаў з'явілася магчымасць бясплатна зрабіць правільную ўтылізацыю тэлефона або планшэта і садзейнічаць абароне навакольнага асяроддзя.

Пры выкарыстанні комплекснай сістэмы ўтылізацыі практычна мінімальныя рэшткі непераапрацаваных адходаў, а асноўныя матэрыялы (пластык, металы і іншыя кампаненты) могуць быць вернутыя ў другасную вытворчасць. Гэта дазволіць знізіць шкоду, якая наносіцца экалогіі, паменшыць спажыванне матэрыялаў, скараціць вылучэнне парніковых газаў.

Источник:
Фотограф:
mobiset.ru
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость