А яшчэ будзе ладзіць бясплатныя кансультацыi для дваравых супольнасцяў.
За паўтара гады да каманды Менскай ўрбаністычнай платформы звярнулася вялікая колькасць гараджан і гараджанак з запытамі па дваровым самакіраванні, суседскай камунікацыі і дваровай тэрыторыі.
За гэты час каманда накапіла досвед, веды і кантакты, якія можа выкарыстоўваць зараз, каб дапамагчы прадстаўнікам і прадстаўніцам гарадскіх супольнасцяў разабрацца з пытаннямі індывідуальна.
Менская ўрбаністычная платформа прапануе дапамагчы, калі ўзнікаюць пытанні звязаныя з дваровым добраўпарадкаваннем, суседскай камунікацыяй, самакіраваннем.
Тыя, хто звяртаецца, атрымаюць індывідуальную кансультацыю з экспертамі і эксперткамі ў сферы ўрбаністыкі; юрыдычную дапамогу, каб разабрацца з нарматыўнымі дакументамі; параду як пачаць канструктыўную камунікацыю з суседзямі і суседкамі.
Тут дапамогуць падрабязна разабраць праект добраўпарадкавання: накіраваць на патрэбныя рэсурсы, прааналізаваць бюджэт, пракансультаваць у выбары матэрыялаў і месцазнаходжання новых аб’ектаў, падказаць, як аптымізіраваць план і рэарганізаваць двор.
Збор заявак для тых, каму патрэбна дапамога ў вырашэнні дваровых і суседскіх пытанняў, адкрыты да 12 чэрвеня.
Спасылка на форму для заяўкі тут
Менская ўрбаністычная платформа — каманда маладых прафесіяналаў: архітэктараў і даследнікаў. Мы займаемся гарадскімі даследаваннямі, праектуем, кансультуем, ствараем гарадскія прасторы, дзелімся сваімі ведамі і досведам.
Пазнаёміцца бліжэй з Менскай ўрбаністычнай платформай:
Telegram: https://t.me/minskurban
Instagram: instagram.com/miensk_urban_platform/
YouTube: youtube.com/minskurbanplatform
Facebook: facebook.com/mienskurban
Бот: @Miensk_urban_bot