24.06.2015 / 13:06

У Беларусі зафіксаваны новы від страказы - фонскаломба. Казурка ўжо актыўна абжывае розныя куткі рэспублікі.

Страказа фонскаломба (Sympetrum fonscolombii) стала 65-м відам, зафіксаваным сярод беларускіх стракоз. 

Як адзначаюць адмыслоўцы, дадзены від стракоз мае схільнасць да інвазіі ў паўночныя рэгіёны, нехарактэрныя для іх сталага пражывання ў ранейшыя часы. Хоць у суседняй Латвіі дадзены від быў заўважаны яшчэ ў 2009 годзе, але ў сінявокую масава зазірнуў толькі праз шэсць год паведамляе "Ахова птушак Бацькаўшчыны".

На дадзены момант ужо ёсць звесткі пра яго назіранні ў Чэрвенскім і Маларыцкім раёнах. Не абмінула фонскаломба і Гомельшчыну. Напачатку чэрвеня з'явіліся звесткі пра аднаго самца на рыбгасе "Чырвоная Зорка" ў Жыткавіцкім раёне.

Ці прыжывецца новы від стракоз на Беларусі пакажа толькі час.

Автор:
Фотограф:
fotonatura.org
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость