24.09.2019 / 12:09

А трэцяй гадзіне ночы 24 верасня мінская мэтэастанцыя зафіксавала тэмпэратуру паветра –2,5°С. Гэта на 1,1 градуса халадней за тэмпэратурны «антырэкорд» 1956 году паводле звестак за 112 гадоў.

На тэрыторыі Беларусі ў гэтую ноч былі і халаднейшыя месцы: напрыклад, у Ганцавічах а 3-й зафіксавалі –3,5°С, у Брагіне –3,8°С.

Гістарычны «антырэкорд» усёй краіны — аж –4,3°С у Лынтупах у 2002 годзе і ў Полацку ў 1956 годзе.

Найцяплей у гэты дзень у Менску было ў 2015 годзе — тады фіксавалі +25,9°С. У тым жа годзе быў пастаўлены рэкорд для ўсёй Беларусі — у Гомелі было +29,2°С. Летась у гэты дзень фіксавалі таксама рэкордны аб’ём ападкаў — 39,5 мм выпала ў Ваўкавыску.

Яшчэ паўтара тыдня таму надвор’е ў Беларусі біла рэкорды па цеплыні, цяпер жа фіксуецца небывалая халадэча. Ад гэтага рэкордна рана пачаўся ацяпляльны сэзон — 24 верасьня ацяпленьне пачнуць уключаць у жылых дамах.

Источник:
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость