Аповед у відэроліках вядзецца ад імя дзіця, якое паразмаўляла з бацькамі і даведалася, што раней у Беларусі не было столькі кляшчоў, а кавуны лічыліся амаль што цудам, піша ecopartnerstvo.by.
Буслік пакутуе ад таго, што клімат цяплее, а праз гэта высыхаюць рэкі ды здараюцца пажары. Тым не менш птушка знаходзіць добрыя рашэнні, якія дапамогуць зменшыць негатыўны ўплыў на клімат. Ён змяняе свае штодзённыя звычкі на экалагічныя: сартуе адходы, набывае энергаэфектыўную тэхніку і карыстаецца роварам.
Тры відэароліка, якія раскрываюць уплыў змянення клімату на водныя рэсурсы, сельскую гаспадарку, лясы, а таксама тлумачаць прычыны гэтай з'явы.
Хутка ролікі можна будзе пабачыць не толькі ў інтэрнэце, але і на тэлебачанні. Відэаролікі пра змену клімату атрымалі статус сацыяльнай рэкламы.