Ініцыятарам і каардынатарам акцыі «Чысты раён» з’яўляецца мясцовы экалагічны фонд «За чыстую Прыпяць». Яго дырэктар Сяргей Казлоў патлумачыў, што ідэя ўзнікла пасля правядзення ў Мазыры першай сустрэчы экалагічных арганізацый і ініцыятываў Мазыра напачатку лютага гэтага года.
Вопыт дзейнасці экалагічнага руху «Зялёны дазор», якім падзяліліся на сустрэчы прадстаўнікі таварыства «Зялёная сетка», натхніў на актыўную дзейнасць, дапамог зрабіць першыя крокі ў бок вырашэння экалагічных праблем горада сваімі сіламі.
«Зялёны дазор» Мазыршчыны
На пачатку акцыі — флэш-моб на экалагічную тэму ў школьным двары
Першы этап акцыі — вызначыць маштаб праблемы стыхійных звалак смецця, скласці мапы іх размяшчэння
Вучні 6-га класа атрымалі мапу тэрыторыі мікрараёна, які яны будуць даследаваць, і пачынаюць свой маршрут
Вырашаць праблему стыхійных звалак смецця ініцыятары акцыі маюць намер у цесным супрацоўніцтве з мясцовай уладай і адпаведнымі дзяржструктурамі. Таму атрыманая інфармацыя будзе перададзена ў Мазырскі гарвыканкам. Надалей, па словах Сяргея Казлова, яны будуць садзейнічаць вырашэнню праблемы на раённым і нават рэспубліканскім узроўні.
Загадчыца эколага-біялагічнага аддзела Мазырскага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Ірына Кажурэнка патлумачыла, што распачатая акцыя з’яўляецца першым, падрыхтоўчым этапам удзелу ў міжнароднай акцыі «Ачысцім Планету ад смецця».
Даследаванне ваколіц мікрараёна пачалося
Вось і першая звалка смецця
Ініцыятары акцыі «Чысты раён» маюць намер распаўсюдзіць акцыю не толькі на ўвесь Мазыр, але і іншыя гарады Беларусі. Таму яны звярнуліся да вучняў і настаўнікаў іншых школ праз мясцовы тэлевізійны канал Мазыра з прапановай далучацца да акцыі «Чысты раён» і правесці яе ў сваіх мікрараёнах горада.