
"Па выніках аналізу аварыйнасці ў 2024 годзе ў параўнанні з 2023-м у горадзе вырас паказчык аварый з удзелам пешаходаў, што перамяшчаліся на сродках персанальнай мабільнасці (СПМ). Быў зафіксаваны адзін выпадак ДТЗ са смяротным вынікам. З аналагічным выпадкам мы сутыкнуліся і на пачатку гэтага года", — распавёў намеснік начальніка УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама Дзмітрый Лівановіч.
Дзеля перадухілення аварый, прапануецца знізіць дапушчальную хуткасць перамяшчэння з 25 км/г да 20 км/г.
Падзел Мінска на хуткасныя зоны застанецца. Найніжэйшае значэнне хуткасці складзе каля 7 км/г у цэнтральнай частцы горада.
З’явяцца і новыя зоны, дзе перамяшчэнне на СПМ будзе забаронена — у парках, скверах, а таксама на тэрыторыі навучальных устаноў.