Ёсць больш прыроднае і больш таннае рашэнне праблемы. У цені дрэваў тэмпература на 20 градусаў ніжэй. Гэта падаецца інтуітыўна зразумелым і відавочным. Але не варта слепа давяраць інтуіцыі. Можна правесці дакладныя замеры – як дрэвы дапамагаюць выратаваць горад ад спёкі.
Разам са спецыялістам па цеплавых метадах неразбуральнага кантролю Віктарам Ярмоленкам Hrodna.life паглядзеў на горад праз цеплавізар.
Вынікі эксперыменту ад пачатку падаюцца відавочнымі. Зразумела, што ў цені дрэваў не так горача, як на сонцы. Але не спяшайцеся з высновамі. Цень ад кроны – не адзінае, што даюць нам дрэвы. Яны рэальна ахалоджваюць горад. Прастора, пакрытая асфальтам і бетонам, узаемадзейнічае з сонечным выпраменнем не так, як засаджаная дрэвамі.
Розныя рэчывы паглынаюць і назапашваюць цяпло. На здымку бачна, што асфальт ці плітка награюцца пад сонцам да 38,6 градусаў. Тое самае дарожнае пакрыцце ў цені дрэваў мае тэмпературу 25,3 градусаў. Прыкладна такую, як тэмпература паветра.
Праўда, азеляніць вузкія вуліцы старога горада даволі складана. Вясной 2019 спецыялісты зелянгаса расказвалі аб планах ужо сёлета пачаць кантэйнернае азеляненне такіх месцаў. Але пакуль праект не пайшоў далей адзінага дрэва ў кадцы на плошчы Леніна.
Падрабязней пра эксперымент Hrodna.life чытайце тут