Найбольш ад лясных пажараў пацярпела вобласць Аціка, дзе агнём была цалкам знішчана курортная вёска Маці, перадае Euronews.
Пакуль не вядомы прычыны пажараў. Аднак імгненнаму распаўсюду агня спрыяў моцны вецер, парывы якога дасягалі 100 км/г, а таксама засушлівае надвор'е. Узяць пад кантроль вогненыя ачагі ўдалося толькі днём ў аўторак.
Па афіцыйных дадзеных лічба загінуўшых дасягнула 79 чалавек, сярод ахвяр ёсць сталыя людзі і дзеці. На жаль, курорт, на якім адбылася трагедыя, быў асабліва папулярны для адпачынку ў пенсіянераў і школьнікаў на летніх вакацыях.
Амаль дзве сотні чалавек былі дастаўлены ў бальніцы з апёкамі рознай ступені, паведамляе Euronews.
"Гэта вельмі складаны час для Ацікі, гэта вельмі складаная ноч для ўсёй Грэцыі. Зараз з агнём змагаецца больш 600 мужчын і жанчын, звыш 300 пажарных аўтамабіля пасланыя на месца стыхійнага бедства", - заявіў кіраўнік кабінета міністраў Алексіс Цыпрас журналістам. На барацьбу з пажарамі былі перакінуты і ваенныя падраздзяленні.
Таксама Грэцыя звярнулася за экстрынай дапамогай да Еўразвязу, піша Euronews.
У панядзелак вечарам катастрофа адбылася ў горнай правінцыі Аттапы на паўднёвым-усходзе Лаоса. На населеныя пункты паблізу будучай гідраэлектрастанцыі абрынулася 5 міліярдаў кубаметраў вады праз разбурэнне адной з дадатковых плацін. Здарэнне адбылося праз працяглыя дажджы, што прывялі да накаплення вады ў рэзервуары плаціны.
На жаль, да прарыву дамбы ўлады краіны паспелі эвакуяваць толькі частку насельніцтва. Да пошукаў прапаўшых далучыліся выратавальнікі з суседніх краін, перадае Euronews.